top of page
1TP4l8i09JE.jpg
Depositphotos_173674000_l-2015-compresso
dcfe8-dsc0745-1.jpg
регбистов
fb_edited.jpg
unnamed_edited.jpg

Асалода для душы

экранізаваныя творы беларускай класікі

Янка Купала "Паўлінка"
Якуб Колас "Новая зямля"
Уладзімір Караткевіч "Дзікае паляванне Караля Стаха" 

«Сярэднявечная музыка вельмі блізкая року і металу па сваім духу»
У лютым 2020-га музыка беларускага гурта «Старыя Ольса» прагучала ў новым сезоне папулярнага канадска-ірландскага тэлесерыяла «Вікінгі» на тэлеканале History. Але папулярны калектыў не ўпершыню трапіў у гісторыю — у 2014-м з'явіўся кавер на песню Metallica «One». — Прапанову згуляць кавер на «One» адразу здалося цікаўным, але нам было няпроста вырашыць, як гэта зрабіць, каб атрымалася «смачна», — прызнавалася Марыя Шарый (блок-флейта, шалмей, жалейка) сайту hitkiller.com. — Сярэднявечная музыка вельмі блізкая року і металу па сваім духу: яна такая ж цвёрдая і экспрэсіўная. Фішка гэтай кампазіцыі — лютня, сваёй барочнай строгасцю выдатна прыдатная характару песні. Здаецца, на лютні кідаў яшчэ не гулялі!..
 

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы

Афіша

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага Міжнародны дзень матчынай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэша (1999). Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Дзень святкавання — 21 лютага быў абрана таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

Свята было заснавана рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 года. ЮНЕСКА мае намер стварыць сістэму адсочвання стану моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і садзейнічаць выпраўленню становішча. Паводле ацэнак ЮНЕСКА палова з 6 тысяч моў свету знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне пра абвяшчэнне Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала дзяржаў-членаў ААН і Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету.

sm_full.jpg
bottom of page