top of page

Творчае літаратурнае аб'яднане "Купалінка"

"Беларускае слова"
Беларускае слова ад спеву,
Бо спявае ў ім даўніна.
Беларускае слова ад гневу,
Ад Ярылы, ад Перуна.
 
Беларускае слова ад ласкі —
Сведчаць вусны ды салаўі, —
Не наймаліся ні ў падпаскі,
Ні ў падбрэхічы, ні ў халуі.
 
Беларускае слова ад злосці
Да няпрошаных прыбышоў,
Асалоду п’е з чараў мілосці,
Медавуху духу — з каўшоў.
 
Беларускае слова ад славы,
Ад ракі, дзе светлае дно.
Госці ўстануць з застольнай лавы,
Як у хату зойдзе яно.
 
Беларускае слова ад Бога.
Слову нашаму Бог дапамог.
Хто не любіць яго, ад таго
Назаўсёды адвернецца Бог!      

                                   

                              Рыгор Барадулін 

27892541_206582193255454_309670328048340
s1200 (2).webp
Беларускае вершаванне 

Відаць, мала знойдзецца юнакоў і дзяўчат, якія, асабліва ў перыяд маладой закаханасці, не пісалі б вершаў. За такімі вершапісцамі, вершаскладальнікамі звычайна замацоўваецца найменне паэта, на іх кладзецца водсвет незвычайнасці, адметнасці. Як жа, яны ўмеюць ―складаць‖ вершы, гаварыць ―у рыфму! Сапраўды, напісаць верш не зусім проста, не кожны здолее (без належных практыкаванняў) зрабіць гэта. Аднак верш – гэта яшчэ не паэзія. Далѐка не паэзія. Па сутнасці, можна кожнага чалавека навучыць пісаць вершы, як можна, бадай, кожнага навучыць іграць нескладаныя рэчы на фартэпіяна.

Чытаем разам 
 

bottom of page